Пракуратура спыніла следства па справе маршу памяці выклятых жаўнераў
Актывісты партыі „Разам” і „Грамадзянскай платформы” абураны рашэннем Беластоцкай раённай пракуратуры, якая спыніла следства па справе арганізатараў ІІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў. Пракуратура не ўбачыла ў іх дзеяннях прыкметаў злачынства.
Рашэнне пракуратуры ўжо абскарджваецца, кажа Катажына Росінска з партыі „Разам”:
– Мы вельмі абураныя гэтай сітуацыяй, мы супраць таго, каб была такое стаўленне да звычайных злачынцаў.
Дадаў Матэвуш Гутоўскі з „Грамадзянскай плятформы”:
– Пракуратура не бачыць сімвалаў фашызму там, дзе ўсе іх бачаць. Кельцкі крыж, як і чэрап, паўсюдна ў Еўропе лічацца фашыстоўскімі сімваламі.
24 лютага ў Гайнаўцы прайшоў марш памяці выклятых жаўнераў. Удзельнікі маршу ўшанавалі памяць, сярод іншых, камандзіра 5 Віленскай брыгады Нацыянальнага вайсковага задзіночання капітана Рамуальда Райса „Бурага”. Райс з’яўляецца адказным за пацыфікацыю пяці беларускіх вёсак на Беласточчыне ды забойства каля 80 цывільных асобаў.
Беларускае Радыё Рацыя