Прарасейскія баевікі ўтрымліваюць каля паўтысячы закладнікаў
У цяперашні час узброеныя прарасейскія групы ўтрымліваюць прыкладна 460 закладнікаў. Пра гэта заявіў памочнік генеральнага сакратара па правах чалавека Іван Шымановіч, паведамляе Цэнтр навінаў ААН. Шымановіч распавёў, што ўзброеныя групы на ўсходзе Украіны працягваюць выкрадаць людзей і прымяняюць катаванні.
«Яны захопліваюць іх у мэтах атрымання выкупу, прыцягнення да прымусовай працы і абмену на сваіх байцоў, якія ўтрымліваюцца ўкраінскімі ўладамі. Баевікі на ўсходзе Украіны запалохваюць людзей, прымусова набіраюць байцоў у свае шэрагі, пагражаючы смяротнай карай і тэрарызуючы ўсё насельніцтва на падкантрольных ім тэрыторыях», -адзначыў памочнік генеральнага сакратара па правах чалавека.
Нагадаем, згодна з ўмовамі менскіх дамоўленасцей пачаўся абмен палоннымі па прынцыпе «ўсіх на ўсіх». Па дадзеных Генеральнага штабу Укріаны, з палону вызваленыя 648 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота segodnya.ua