Прастора CreateCulture Group у Вільні пашырае сваю дзейнасць
20 гадоў таму
Запуск праектаў на падтрымку беларускіх культурных дзеячаў, арганізацыя канцэртаў, творчых вечарынаў. Такая цяпер дзейнасць у межах прасторы CreateCulture Group у Вільні, – распавяла прадзюсарка, сузаснавальніца Надзея Ількевіч:
– Мы пачыналі як такая прастора і арганізацыя па развіцці культурных супольнасцяў і па развіцці розных культурных ініцыятываў. Мы не змянілі свой курс. І нават запусцілі некалькі новых праектаў на падтрымку крэатыўных культурных дзеячаў.
За бягучай афішай мерапрыемстваў CreateCulture Group можна сачыць праз адмыслова створаны канал у Тэлеграм ці праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя