Пратэст БГТ у сувязі з матэрыялам пра Залешаны, паказаным на TVP Беласток



Беларускае гістарычнае таварыства накіравала пратэст з нагоды інфармацыйнага матэрыялу «У Залешанах ушанавалі памяць ахвяр пацыфікацыі вёскі ў студзені 1946 года» на  TVP Беласток у «Аб’ектыве» за 2020/01/29.

„У гэтым матэрыяле прадстаўлена як афіцыйная пазіцыя Інстытута нацыянальнай памяці паведамленне ад 2019/03/03 г., размешчанае на сайце IPN, дзе чытаем: ,, У нашай ацэнцы трагічныя падзеі, здзейсненыя ,,Бурым ” і яго салдатамі, не адпавядаюць вызначэнню злачынства генацыду, якія ў Канвенцыі ААН ад 9 снежня 1948 г. вызначаюцца як: „акт, здзейснены  з намерам знішчэння цэлых або часткі нацыянальных, этнічных, расавых ці рэлігійных груп як такіх”. Мы лічым, што ,,Буры” не дзейнічаў з намерам знішчыць (ні цалкам, ні часткова) беларускую суполку ці праваслаўную абшчыну, якая пражывае на тэрыторыі Польшчы ў яе цяперашніх межах ” (канец цытаты паведамлення IPN).

Гэта паведамленне і размешчаная ў ім аргументацыя выклікалі міжнародны скандал, у сувязі з чым IPN выпусціў 2019/03/21  афіцыйнае паведамленне пра тое, што паведамленне ад 11 сакавіка прадстаўляе толькі вынікі даследаванняў яго аўтараў, а афіцыйная пазіцыя IPN не змяняецца, бо ,,ніякія навуковыя інтэрпрэтацыі не могуць змяніць рашэнне пракурора.”

Нагадаем, што, па словах вядучага расследаванне гэтай справы пракурора IPN Дарыюша Альшэўскага, варта цвёрда сцвярджаць, што забойства фурманаў і пацыфікацыя вёскі ў студзені-лютым 1946 года нельга прыраўняць да барацьбы за незалежнасць дзяржавы, паколькі яно носіць прыкметы генацыду. Ні ў якім разе нельга тое, што адбылося, апраўдваць змаганнем за незалежнае існаванне Польскай дзяржавы „.

Цэнтр TVP у Беластоку працуе ў шматлікіх населеных пунктах беларускай нацменшасці. Таму было б дарэчы, каб у пытаннях, якія тычацца гэтай меншасці, журналісты выяўлялі хаця б мінімум прафесіяналізму. Магчыма, TVP Беласток пазбегла б памылкі, калі б выкладзеная ў дадзеным матэрыяле асабістая пазіцыя Багуслава Лабендзкага, які выступаў нібы ад імя IPN, была супастаўлена з фактычнай пазіцыяй IPN у гэтым пытанні”.

Беларускае гістарычнае таварыства