Пратэст фермераў у Беластоку
Працягваецца пратэст падляшскіх фермаў у цэнтры Беластока. На вуліцы Міцкевіча, каля Падляшскай ваяводскай управы, не толькі людзі, але трактары, камбайны і нават прычэп з гноем.
Фермеры патрабуюць неадкладнага адстрэлу пагалоўя дзікоў, якія нішчаць сельскагаспадарчыя культуры, і большай кампенсацыі за страты:
– Паляўнічыя не хочуць адстрэльваць дзікоў. Бо пры афрыканскай хваробе свіней гэта дадатковыя кошты для паляўнічых. Гэта Маршалкоўская ўправа павінна звярнуць ім кошты, заплаціць грошы. І тады паляўнічыя стралялі б. Ёсць ліміт – 3000 дзікоў. А яны забілі больш за 300.
– Думаю, змусіць іх да гэтага нельга. Кожны кіруецца сваімі правамі. Ёсць памылка ў законе, якая стварае пэўны прабел. На дадзены момант няма каардынацыі, якая была б радыкальнай.
Падляшскія фермеры пратэстуюць кругласутачна. Сёння з пратэстоўцамі мае сустрэцца прадстаўнік Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя.
[youtube id=”k690tMWEm20″]
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Лукаш Леанюк