Пратэст таварыства АБ-БА ў звязку са скасаваннем праграмы „Беларускі тыдзень”



Беластоцкае грамадскае таварыства АБ-БА, якое працуе для дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову, накіравала ліст дырэктару аддзелу Польскага Тэлебачання ў Беластоку Эўгеніюшу Шпакоўскаму ў звязку з фактычнай ліквідацыяй перадачы „Беларускі тыдзень”. 

У звароце гаворыцца наступнае:

„Шаноўны Пан Дырэктар,

З занепакоенасцю назіраем сітуацыю, якая склалася на TVP Białystok з праграмай „Беларускі тыдзень”. Незразумелым для нашага асяродку ёсць рашэнне пра вывад праграмы „Беларускі тыдзень” за межы Польскага Тэлебачання. У дадатку пратэст супраць той сітуацыі, якая ўзнікла.

З павагай

Уршуля Іванюк, старшыня Таварыства АБ-БА”.

Колькі дзён таму мы падрабязна расказвалі пра сітуацыю, якая склалася з перадачай „Беларускі тыдзень”.

Беларускае Радыё Рацыя