Пратэстоўцы чакаюць адказу ўладаў



Кіраўнік аддзела палітыкі малдаўскага выдання «Маскоўскі камсамолец» Аляксандр Такарскі прагназуе, што ўдзельнікі апазіцыйных выступаў у выніку “даціснуць” дзейсны малдаўскі ўрад.

moldova_09

Асноўная мэта маніфестантаў – стварыць урад народнага даверу, які зможа пазбавіць краіну ад алігархаў, – каментуе эксперт падзеі ў Кішынёве, якія многія ўжо назвалі «малдаўскім Майданам».

– У двух чалавек, у Філата і Пахатнюка, пад кантролем абсалютная большасць інстытутаў улады. Гэта і каардынацыйны савет па тэлебачанні і радыёвяшчанні, ЦВК, Генеральная пракуратура. Трэба менавіта гэтую сітуацыю мяняць, каб урад народнага даверу правяло зачыстку і вызваліла асноўныя дзяржаўныя інстытуты ад уплыву алігархаў. Толькі тады ёсць сэнс гаварыць пра датэрміновыя выбары, якія будуць хутчэй за ўсё наступнай вясной.

Малдова ў чаканні адказу ўладаў на патрабаванні пратэстоўцаў. У цэнтры Кішынёва прайшоў самы маштабны за 25 гадоў мітынг з удзелам прыкладна 100 тысяч чалавек. На цэнтральнай плошчы з’явіліся намёты. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота spynet.ru