Пратэсты супраць высечкі белавежскіх лясоў



У Беластоку некалькі асобаў пратэставалі супраць планаў высечкі чарговых кубаметраў белавежскіх лясоў.

606x340_321526

«Пратэстоўцы нагадвалі, што пушча гэта адзіны першабытны лес у Польшчы і гэта спадчына ўсіх людзей», – кажа арганізатар дэманстрацыі, Войцех Каранкевіч:

— Мы пратэстуем супраць павялічаных высечак, калі лічба ідзе на тысячы кубаметраў. Нас непакоіць тое, што Белавежскую пушчу хочуць вырубаць. Людзі, як жа вядомую ва ўсім свеце Пушчу можа перарабіць на дошкі?!

 

Сярод зацікаўленых дэманстрацыяй былі таксама ляснікі, якія адзначаюць, што толькі частка Пушчы мае першабытны харакатар і варта яе берагчы. Большая частка Белавежскай пушчы гэта лясы, якія былі пасаджаны дзвесце гадоў таму і павінны гаспадарча выкарыстоўвацца:

— Гэтыя абшары не з’яўляюцца першабытнай пушчай, бо там у часы цара гэтая частка была падзелены паміж двума уладарамі, якія не маглі прымірыцца і высеклі вялізныя кавалкі лесу і гэты лес не першабытная пушча, але лес, які вырас у апошнія 200 гадоў і ён заўсёды быў гаспадарчым.

Польская кампанія «Дзяржаўныя лясы» з 2010-га года высекла амаль 60 тысяч кубаметраў дрэваў у Белавежскай пушчы. Гэта 90 адсоткаў аб’ёму высечкі, запланаванай да 2021-га году. Аднак ляснікі хочуць пабольшыць ліміт да трохсот дваццаці тысяч кубаметраў. Галоўная прычына такіх планаў – знішчэнне ялінаў караедамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euronews.com