Пратэсты ў мікрараёне Дайліды ў Беластоку
Пратэстоўцы хочуць абараніць гэты раён аднасямейных дамоў ад інвенстыцыйных планаў горада і прыватных прадпрыемстваў. Сябры таварыства „Рукі прэч ад Дайлідаў” пратэстуюць супраць пабудовы новай шырокай дарогі і дзявяціпавярховых жылых дамоў, якія не падыходзяць да характару раёну, – кажа ініцыятарка кампаніі Барбара Равінская-Яблокаў:
– Хочам мы адтэрмінаваць, або найлепш наогул адмяніць будаўніцтва дарогі каля Палаца Габсбаха і хочам мець уплыў на тое, што ўзнікне на тэрыторыі мікрараёна. Згаджаемся з тым, што калі немагчыма гэты прамысловы раён не забудоўваць жылымі дамамі, то тады яны павінны быць невысокімі, не хочам мы дзевяціпавярховых дамоў, тры паверхі – дастаткова.
Паводле нашай суразмоўцы, пабудова хуткаснай дарогі на Дайлідах дрэнна паўплывае на навакольныя зялёныя зоны.
Дайліды – гэта адзін з самых старых раёнаў Беластока. Тут знаходзяцца два гарадскія паркі, даліна ракі Белай і каштоўныя будынкі: між міншым Палац Габсбаха.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя