Працы Лявона Тарасэвіча, якія будуць экспанавацца на EXPO ў Дубаі, прэзентавалі ў Бельску Падляшскім



Працы Лявона Тарасэвіча будуць прадстаўляць Польшчу ў час Сусветнай выставы EXPO ў Дубаі. У прадукцыйнай залі Фабрыкі модульных дамоў Unihousе ў Бельску Падляшскім адбылася польская прэм’ера новай працы праф. Лявона Тарасэвіча. Менавіта падляшская выстава пад назвай Xylopolis прадставіць Польшчу на Сусветнай выставе ў Дубаі.

Кажа Лявон Тарасэвіч:

– Часткай культуры ёсць мастацтва, якое выстаўляе новыя мэты, новыя дарогі, і культура пашыраецца. Я стараўся зрабіць сінтэз лесу, розных пор году і святла, якое пераходзіць праз гэты лес, робіцца за кожным разам цішэйшым.

– Калі свет памятае, што пасля адной з высаваў EXPO засталася вежа ў Парыжы, то чаму ў гэты ж самы спосаб не можа быць захаваная справа пана прафесара. Лічу, што гэта наш лепшы выбар, каб прэзентаваць на выставе Падляшша.

Адзначыла ў час канферэнцыі намеснік генеральнага камісара Польскай секцыі Сусветнай выставы у Дубаі Моніка Дылёнг-Сайур.

Прадпрыемства Unihousе ўжо трынаццаць гадоў спецыялізуецца ў сучасным драўляным будаўніцтве, якое абапіраецца на сімбіёзе прыроды і тэхнікі. Лейтматывам Сусветнай выставы ў Дубаі з’яўляецца ўстойлівае развіццё.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя