Працягваеца дзіцячы конкурс „Беларуская песня”



У Бельску Падляшскім сярод дзіцячых садкоў, пачатковых школ і гімназій прайшла чарговая частка конкурсу дзіцячай мастацкай самадзейнасці „Беларуская песня”. 

Кожны з 20-ці выступоўцаў і калектываў праспяваў дзве песні на беларускай мове.

„Цешыць, што на сцэне разам з сучаснай песняй, дзеткі прадстаўляюць таксама аўтэнтычны спеўны фальклор”, – кажа Васіль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

– Гэта як бы застаецца ў невялікай ступені ўжо працяг гэтых даўніх песенных традыцый нашых продкаў, гэта таксама вельмі важна. Не толькі сучаснасць у нашае жыццё прыходзіць, варта памятаць тое, што засталося нам з гісторыі ад нашых продкаў.

15-га траўня ў Гайнаўцы пройдзе чарговы адбор. Цэнтральны агляд – 18-га траўня ў Бельскім доме культуры.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя