Працягваецца аднаўленне памежнага транспарту
На беларуска-польскай мяжы працягваецца аднаўленне транспартнага спалучэння. З кожным тыднем усё больш транспарту для выезда з Беларусі ў Польшчу ды наадварот.
З 29 ліпеня быў адноўлены рэйс Берасце — Бяла-Падляска. Адпраўленне з беларускага боку адбываецца ў 00:50, а з польскага боку ў адваротным накірунку аўтобус выязджае а 18:30. Таксама з канца ліпеня прадугледжаныя міжнародныя маршруты Берасце-Варшава ў такія дні як пятніца, субота, нядзеля і панядзелак з беларускага боку і ў суботу, нядзелю, панядзелак і аўторак з польскага боку.
Для тых, хто прыязджае з Польшчы ў Беларусь, каранцінныя меры не прадугледжаныя. А ў Польшчы для беларусаў, што прыязджаюць з-за мяжы, надалей дзейнічаюць правілы з двухтыднёвым каранцінам як мінімум да канца жніўня.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце