Працягваецца дыскусія адносна вуліцы Зыгмунта Шэндзеляжа (Лупашкі) ў Беластоку



Ініцыятыву перайменавання вуліцы маёра Зыгмунта Шэндзеляжа (псеўданім Лупашка) павінны прадставіць райцы ад Форума Меншасці Падляшша,” – так лічыць старшыня гарадской рады Беластока Лукаш Пракорым. „Лічу што ў клюбе радных грамадзянскай кааліцыі будзе згода, што да мэтазгоднасці перайменавання гэтай вуліцы,” – кажа Лукаш Пракорым.

– Гэтую тэму ў радзе горада і ў клубе радных каардынуюць радныя Форума Меншасці Падляшша. У нашым клубе мы з імі дамовіліся, што без іх думкі, без іх пазіцыі на гэтую тэму не будзем прымаць рашэння. Гэтая тэма чакае на іх высновы. Па маім адчуванні клуб радных грамадзянскай кааліцыі ўшануе волю радных Форума Меншасці Падляшша.

У пачатку сакавіка ў беластоцкі магістрат былі пададзеныя дзве заяўкі (ад дэпутата Кжыштафа Трускаляскага і ад падляшскага адзелу Страйку жанчын) аб неабходнасці перайменавання вуліцы. А таксама ініцыятыва ад Усяпольскай Моладзі і Клубаў „Газеты Польскай” аб захаванні названня вуліцы Лупашкі. Пакуль што радныя не ўнеслі гэтага пытання ў павестку дня бліжэйшай сесіі горада.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя