Працягваецца мадэрнізацыя чыгуначнай лінні Варшава – Беласток
Цяпер працы ідуць на адрэзку Садоўнае – Чыжэў. У наступным годзе кампанія Польская чыгунка адрамантуе фрагмент з Чыжэва ў Беласток. Уся інвестыцыя завершыцца ў 2020 годзе і будзе каштаваць паўтара мільярда злотых. Эфектам будзе карацейшы час падарожжа і больш камфортныя ўмовы, кажа прэс-сакратар Польскай чыгункі Кароль Якубоўскі.
– Пасля заканчэння поўнай мадэрнізацыі чыгуначнай лініі Rail Baltica час руху паміж Варшавай і Беластокам скароціцца да каля 2 гадзін. Цягнікі будуць ісці з хуткасцю 160 км/г, а пасажыры змогуць карыстацца цалкам адрамантаванымі прыпынкамі: тут з’явяцца новыя навесы, прыпынкі будуць дапасаваныя да асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, з новым асвятленнем, інфармацыйнай сістэмай.
Чыгуначная ління Варшава – Беласток мадэрнізуецца ў межах польскага фрагмента еўрапейскай лініі Rail Baltica. Польскі адрэзак налічвае 340 кіламетраў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Шчыты
Фота rynek-kolejowy.pl