Працягваецца прыём заявак на конкурс “Падляшша ў аб’ектыве імя Віктара Волкава”



Падляшша з яго архітэктурай, прыродай, людзьмі і наогул шматкультурнай мазаікай. Гэта тэмы агульнапольскага  фатаграфічнага конкурсу “Падляшша ў аб’ектыве імя  Віктара Волкава”.

Конкурс, які  традыцыйна ладзіць  Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, адкрыты для ўсіх ахвотных, прафесіяналаў і аматараў. Як адзначае дырэктар музея Тамаш Ціханюк, працы можна дасылаць яшчэ да канца тыдня:

– Яшчэ некалькі дзён засталося: да 15 кастрычніка можна падаваць свае працы. Таму запрашаем да ўдзелу ў нашым конкурсе. Удзельнікаў чакаюць вельмі цікавыя ўзнагароды і ацэнка прафесійнага журы.

Вынікі конкурсу дазнаемся ў снежні, калі ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрыецца і фотавыстава найлепшых прац. Пазней выстава наведае іншыя падляшскія гарады, у тым ліку Беласток і Бельск, а ў ранейшыя гады выстава “Падляшша ў аб’ектыве” гасцявала таксама ў Гародні і Берасці.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя