Працягваецца рост колькасці заражаных каронавірусам на Падляшшы



Сітуацыя з каронавірусам на Падляшшы застаецца напружанай. Сёння, 14 чэрвеня, у першай палове дня ў рэгіёне выявілі 23 новыя выпадкі заражэння. Большасць – з Беластоку ды яго ваколіц.

Усе, акрамя адной жанчыны, якая шпіталізаваная ў лякарні Граева, знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. Агулам у рэгіёне ўжо 608 пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам.

Ва ўсёй Польшчы сёння ўжо выявілі 375 новых выпадкаў, а 10 чалавек ва ўзросце ад 44 да 92 гадоў – памерлі. Такім чынам, агульная колькасць выпадкаў перакрочыла 29 тысяч 300 чалавек, у тым ліку 1 247 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй – памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя