У Брузгах ствараецца плацдарм для кропкавых нападаў на мяжу (абноўлена)



Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын сказаў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца напружанай. Уначы адбылося дзве спробы групавога ўварвання на польскую тэрыторыю, перадае «Польскае радыё».

Станіслаў Жарын заявіў, што пакуль няма інфармацыі аб тым, што рыхтуюцца буйныя атакі на мяжу, але польскія службы гатовы да гэтага.

«У Брузгах, з беларускага боку мяжы, з’явілася мястэчка вакол складоў, у якіх начуюць замежнікі. Лічым, што гэта будзе своеасаблівы плацдарм для кропкавых нападаў, з якімі кожную ноч маюць справу нашыя жаўнеры. Не паступалі ніякія сігналы аб тым, што Беларусь адмовіцца ад гэтай аперацыі па дэстабілізацыі Польшчы», – сказаў Станіслаў Жарын.

У суботу памежнікі зафіксавалі 208 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Памежнікі затрымалі аднаго нелегальнага мігранта. Астатнія спробы яны папярэдзілі. З пачатку года такіх спробаў было больш за 35 тысяч.

Фота: wydarzenia.interia.pl

***

Мігранты ў сваіх чатах пачалі публікаваць спасылкі на новае месцазнаходжанне – лес каля памежнага пераходу «Пясчатка».

Польскія памежнікі распавялі, што ноччу каля 100 мігрантаў спрабавалі прарвацца на гэтым участку праз мяжу.

За мінулыя суткі польская паліцыя затрымала 5 чалавек, якія дапамагалі незаконна перасекчы мяжу. Затрыманыя – грамадзяне Грузіі, Беларусі і Нідэрландаў. Яны хацелі перавезці 15 чалавек.

Усяго за мінулыя суткі зафіксавалі 208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, арыштаваны 1 імігрант з Іраку. Вынесена 31 пастанова аб выездзе з тэрыторыі Польшчы.

Фота: zviazda.by

***

Памежнікі зафіксавалі за мінулую суботу 208 спробаў незаконнага перасячэння мяжы Польшчы з тэрыторыі Беларусі. Афіцэры затрымалі аднаго нелегальнага імігранта – грамадзяніна Ірака. Вынесена 31 пастанова аб выездзе з тэрыторыі Польшчы, паведамляе Памежная служба ў Twitter.

З інфармацыі таксама вынікае, што ў суботу на ўчастку памежнай заставы ў Чарэмшы, група з каля 100 вельмі «агрэсіўных замежнікаў», якіх даставілі на мяжу беларускія службы, спрабавала прарвацца ў Польшчу. Службы перашкодзілі перасячэнню мяжы.

Як анансавалася, на 28 лістапада заплянаваны эвакуацыйны рэйс турфірмы «Дрым джоб» з Менска ў Дамаск, а адтуль — у Багдад. Для тых, хто прыляцеў у Беларусь з дапамогай гэтай турфірмы, пералёт будзе бясплатным, для астатніх — 400 даляраў.