Праўкі, датычныя беларусаў, разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні
Выдача гуманітарных віз у Польшчы для беларусаў, від на жыхарства на 3 гады з гуманітарных прычын – такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні.

Пра гэта піша ТГ-канал Святланы Ціханоўскай. Сёння, 1 красавіка, адбылася другая сустрэча працоўнай групы МУС Польшчы па рашэнні праблем прыбылых беларусаў. З боку дэмакратычных сілаў на сустрэчы прысутнічалі прадстаўніца па прававых пытаннях Офіса Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАУ Міхаіл Кірылюк. Міністэрства падрыхтавала праўкі ў спецыяльны закон на аснове прапаноў, агучаных беларускімі дэмсіламі, у прыватнасці:
– магчымасць атрымання спецыяльнага віду на жыхарства на тэрмін да 3 гадоў з доступам да рынку працы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі;
– выдача польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі з часовым відам на жыхарства.
Беларускае Радыё Рацыя
