Праўнучка Юзэфа Пілсудаскага: Урок жыцця ў выгнанні – не згубіць сябе і прынесці максімальную карысць



Музей Памяці Сібіры прадставіў чэрвеньскі «Экспанат месяца». Гэтым разам ім аказаўся альбом з арыгінальнымі фотаздымкамі, зробленымі і падпісанымі Браніславам Пілсудскім.

Кажа кіраўнік аддзела культурніцкіх праектаў Музея Памяці Сібіры Пётр Паплаўскі:

– Гэта фотаздымкі, якія Браніслаў Пілсудскі ўласна сам зрабіў. Яны паходзяць пераважна з Сахаліну, з вострава на Далёкім Усходзе Расейскай імперыі, можна адзначыць, што на расейска-японскім памежжы. Альбом быў створаны ім і апісаны. Гэтыя фатаграфіі прадстаўляюць карэнны народ Сахаліна. Ён былі аб’ектам этнаграфічнага даследавання, якое праводзіў Браніслаў Пілсудскі. Даследаванні адбываліся падчас знаходжання ў ссылцы на Сахаліне. Браніслаў трапіў туды на 15-гадовую катаргу.

Параду з ссыльнага жыцця Браніслава Пілсудскага для беларусаў, якія апынуліся ў выгнанні з Радзімы, перадала праўнучка маршала Юзэфа Пілсудскага, антраполаг па адукацыі і фатограф Данута Анышкевіч:

– Гэта стварэнне сваёй уласнай гісторыі. Трэба памятаць пра цану такіх падарожжаў. Не меў выбару. Быў туды высланы. Гэта было падарожжа з прымусу, а не падарожжа для самога падарожжа. У яго атрымалася незвычайнае – катаргу і прымус ператварыць у навуковую працу. Не быў у гэтай справе адзіны. Але ягоная праца вельмі каштоўная дасёння. Не існуе такой дакументацыі, такой дакладнай і бесстаронняй, як у яго.

Браніслаў Пілсудскі – старэйшы брат маршала Пілсудскага. Ён быў этнографам ды даследчыкам карэнных жыхароў вострава Сахалін, і таму ён больш вядомы на расейскім Далёкім Усходзе, чым у той жа Польшчы. Абодва браты нарадзіліся на Віленшчыне.

Беларускае Радыё Рацыя