Праваднік па даліне Нёмана



Зацікавіць моладзь гісторыяй Беларусі і супольнай гістарычнай спадчынай, а таксама  пераадольваць стэрэатыпы – такая мэта адукацыйнага праекта, які ладзіць фонд адукацыі і дыялогу “Fontis et Futura”.

У рамках праекта моладзь з беластоцкіх і гарадзенскіх школ падарожнічалі па Гарадзеншчыне, вынікам чаго стаў праваднік па даліне Нёмана. Гаворыць каардынатар праекта Міра Каліна:

Мы былі ў Наваградку, Гародні, Лідзе, а таксама ў такіх малых мясцовасцях, як Скідзель, Лунна. Пазнавалі супольную гісторыю польскую, беларускую, габрэйскую. І для нашай моладзі, якая працягвае гэты праект, тое аказалася адкрыццём новай Атлантыды. Веды пра Беларусь, кажучы шчыра, нязначныя. Гэта было патрэбна. І мы перакананыя, што такія праекты будуць працягвацца, бо яны вельмі патрэбны грамадству.

Вынікі вандровак па даліне Нёмана можна будзе паглядзець ужо заўтра, 8 кастрычніка, на адкрыцці адмысловай выставы ля дзяржаўнага архіва ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя