Праваслаўе з розных краін свету на фотаздымках



У Беластоку адкрылася выстава з нагоды 15-годдзя існавання сайта Orthphoto. Святкаванні суправаджаў супольны пачастунак і торт.

“Сайт будзе развівацца далей”, – адзначыў яго заснавальнік Аляксандр Васілюк:

– Галоўная мэта 15-годдзя – гэта нават не наша выстава, а абнаўленне сайта. Бо гэта мусіць быць не толькі інтэрнэт-старонка, але і выставы, варштаты, фотаздымкі, дасяжныя для іншых сервісаў, якія маюць праваслаўную тэматыку. Мусіць быць якаясьці мабільная аплікацыя. Хочам змяніць сайт так, як гэта будзе выглядаць ў будучым.

Сёння сайт існуе ў адзінаццаці моўных версіях. Выставу, прысвечаную 15-годдзю існавання сайту Orthphoto, можна паглядзець у Беластоку на рынку Касцюшкі і каля сабора Святога Мікалая.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя