Праваслаўная царква ўзгадвае святога мучаніка Гаўрыіла



Святкаванні, прымеркаваныя да ўшанавання пакутніка-дзіцяткі Гаўрыіла, праходзяць між іншым у Малінніках (што ў Арлянскай гміне), дзе знаходзіцца царква ў гонар святога.

«Наша царква вельмі шануе мучанікаў-дзяцей, таму што яны ня толькі мучанікі, але для нас – гэта таксама прыклад таго, як  жыць», – кажа дыякан праваслаўнага прыходу Іллі ў Падбеллі (што на Бельшчыне), айцец Марэк Якім’юк:

– Я заклікаю ўсіх вучыцца ў дзяцей. Не імкніцеся навучыць дзяцей таму, што вы ўжо ўмееце злога – ашукаць, няпраўду сказаць, не дасказаць. Мучанік Гаўрыіл быў іншым. Хоць і быў ён маленькім, але для яго была важнай малітва, царква. Калі яго равеснікі бавіліся, ён маліўся, глядзеў на свет крыху інакш, чым іншыя дзеці. І таму ён для нас з’яўляецца прыкладам.

Мошчы святога зараз знаходзяцца ў Зверках (што на Падляшшы), там штогод праходзяць галоўныя святкаванні ў яго гонар. Пакутнік Гаўрыіл уваходзіць ў лік святых Беларускай зямлі.

[Not a valid template] 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара