Праваслаўны асяродак міласэрнасці запрашае на велікоднае снеданне



Праваслаўны асяродак міласэрнасці „Элеос” запрашае на велікоднае снеданне жыхароў Беластока. Гэта ўжо традыцыя асяродка, каб запрашаць у велікодную нядзелю ўсіх, хто церпіць нястачу. Сёлета арганізацыя падрыхтавала 100 месцаў за сталом для жыхароў Беластока. Паводле дырэктара асяродка Марка Масальскага, запрошаныя ўсе – незалежна ад рэлігіі ды канфесіі.

– Нашае снеданне адкрытае для ўсіх, хто хоча прыйсці. Запрашаем усіх, не толькі праваслаўных. Снеданне будзе традыцыйным. Будуць  стравы, якія заўсёды прысутнічаюць на нашых сталах у праваслаўных дамах.

Велікоднае снеданне адбудзецца ў нядзелю ў 11.00 гадзін па вуліцы Варшаўскай, 47 у Беластоку. Мерапыемства пройдзе ў святліцы асяродка „Элеос”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток