Праваслаўныя адзначаюць Дзень памяці святых апосталаў Пятра і Паўла



Праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння Дзень памяці святых апосталаў Пятра і Паўла. Многія жыхары Бельска-Падляшскага пабывалі на набажэнствах у цэрквах. Бяльшчане распавялі нашаму карэспандэнту, ў чым для іх важнасць гэтага свята:

– Святыя Пётр і Павел ратуюць нас. Мы ім молімся. У мяне аднаго ўнука завуць Павел, другога – Пётр.

– Яны былі побач з Ісусам Хрыстом. Бачылі яго ўваскрэсэнне.

– Акурат на Пятра і Паўла нарадзіўся мой бацька.

– Сёння Дзень святых апоталаў Пятра і Паўла. Яны нам у сваіх Евангеллях расказвалі пра Бога. А для мяне гэта таксама свята маіх дзядоў. Я яго заўсёды святкавала і гэта добрыя ўспаміны.

Сярод святаў, якія адзначаем цягам года, гэтае – адно з самых важных, згодна дадаюць вернікі з Бельска Падляшскага.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара