Праваслаўныя адзначаюць свята Божай Маці Зельнай



Многія  вернікі гэты дзень прысвячаюць молітве ў царкве. Жыхары Бельска Падляшскага расказалі нашаму радыё ў чым, паводле іх, заклюаецца асаблівасць гэтага свята:

– Гэта свята маёй парафіі. Я лічу гэты дзень вельмі важным.

– У гэты дзень асвячаюцца зёлкі, збожжа, якое сабралі, каб на наступны год быў вялікі ўраджай.

– Прасвятая Багародзіца – Маці Ісуса Хрыста. Таму вернікі яе вельмі шануюць.  

Свята Божай Маці Зельнай уключаецца ў шэраг 12 самых важных праваслаўных свят.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара