Праваслаўныя будуць мець свайго віцэ-прэзідэнта ў Беластоку
Адам Мусюк з клубу радных Форума меншасці Падляшша стане адным з намеснікаў прэзідэнта Тадэвуша Трускаляскага. Выконваць свае абавязкі пачне з 2 студзеня, але ўжо сёння, 22 снежня, адбылася ўрачыстая прысяга новага віцэ-прэзідэнта.
Паводле Адама Мусюка, які паходзіць з асяроддзя праваслаўнай меншасці ў Беластоку, цяжар чаканняў з боку гэтага асяроддзя ёсць вялікі.
– Маю надзею, што спраўджу чаканні праваслаўных жыхароў Беластока. Адчуваю іх цяжар, але прымаю прапанову стаць віцэ-прэзідэнтам Беластока, веру, што дам рады.
Адам Мусюк з’яўляецца прарэктарам па справах навукі на факультэце архітэктуры Беластоцкага палітэхнічнага інстытута. Ёсць таксама каардынатарам аднаўлення каштоўных фрэсак у манастыры ў Супраслі. Мусюк у магістраце будзе адказны за архітэктуру, горадабудаўніцтва, геадэзію і ахову асяроддзя.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток