Праваслаўныя маліліся за незалежную Польшчу



11 лістапада ў  Дзень Незалежнасці Польшчы праваслаўныя вернікі маліліся за свабодную дзяржаву і яе ўлады.

Урачыстая літургія прайшла ў царкве Святога Мікалая ў Беластоку. Менавіта Беласток быў пабудаваны меншасцямі, якія спрадвеку тут жылі, адзначыў намеснік прэзідэнта Беластока Адам Мусюк:

– Трэба памятаць пра структуру насельніцтва ў той момант, калі Беласток нанова быў у Польшчы, меншасці гэты Беласток будавалі тады. Сёння ў царкве набажэнства. Я перадусім хачу выказаць падзяку ўсім тым людзям, якія тады будавалі нашу супольнасць, наш горад, будавалі нашыя цэрквы і ўсё тое, чым мы ў 21 веку карыстаемся.

У пятніцу за незалежную Польшчу маліліся падляшскія мусульмане, таксама ў сваіх малітвах узгадалі пра 101-ю гадавіну з Дня незалежнасці Польшчы вернікі пратэстанцкай царквы на Падляшшы. Сёння ў 11 пачнецца ўрачыстая імша ў касцёле Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Беластоку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток