Праваслаўныя святкуюць дзень прарока Іллі



Паводле Бібліі Cвяты жыў у ІХ стагоддзі перад нараджэннем Ісуса Хрыста ў перыяд ізраільскага караля Ахаба.

У гэты дзень вернікамі напоўнілася між іншым царква Cвятога Прарока Іллі ў Падбеллі. Кажа вікарый гэтага ж прыходу, айцец Марэк Якім’юк:

— Мы ўспамінаем старазапаветнага прарока, які завецца прадвеснікам прышэсця Хрыста, як прарок Іаан Хрысціцель, які можна сказаць папярэднічаў Хрысту. А прарок Ілля прадвяшчаў нашмат раней. Яны падобныя: І Ілля і Іаан былі першаўзорам для пустэльнікаў. Прарок Ілля — вялікі святы і яго шануюць не толькі праваслаўныя: і католікі, і іншыя канфесіі.

«Сёння, на жаль, можна заўважыць, што людзі забываюць пра свята Іллі, ды другіх і ідуць працаваць у поле», дадае айцец Марэк Якім’юк. Падчас багаслужбаў у цэрквах моляцца за дождж падчас засухі альбо спыненне ападкаў, калі лета дажджлівае. 

Паводле царкоўнай традыцыі, якраз у дзень Святога Іллі павінен пайсці дождж. У гэты дзень сяляне не працуюць у полі.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя