Праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць святога Яна Хрысціцеля
На 11 верасня прыпадае свята Усячэння галавы гэтага святога.
Гэты дзень асабліва адзначаецца ў Шчытах-Дзенцялове на Падляшшы, дзе і знаходзіцца царква ў гонар святога Яна Хрысціцеля.
Пра свята распавядаюць прыхаджане гэтай царквы:
— Наша царква пад вызваннем Яна Хрысціцеля і ён панёс такую смерць за праўду сваю. Для нас гэта вельмі важна.
— У нашай царкве адзіная плашчанініца Яна Хрысціцеля на ўсю Польшчу
— Ён Ісуса Хрыста нават хрысціў сваёй вадой. Мы мусім прыехаць, проста трэба памаліцца, схіліцца перад галавой Яна Хрысіціцеля.
Падчас святкаванняў таксама будзе асвечаны новы крыж у гонар іерархаў праваслаўнай царквы ў Польшчы.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя