„Правы сектар” анансаваў „народнае веча” ў цэнтры Кіева
„Правы сектар” прызначыў народнае веча ў цэнтры Кіева на аўторак, 21 ліпеня, паведамляецца на сайце арганізацыі ў суботу.
Раней „Правы сектар” паведаміў, што завяршае бестэрміновы мітынг ля адміністрацыі прэзідэнта і збярэцца на Усеўкраінскае веча ў нядзелю, а 21 ліпеня правядзе збор свайго ваенна-палітычнага руху. Пазней яны паведамілі пра веча 21 ліпеня. Пры гэтым не ўдакладняецца, плануюцца два веча (на 19 і 21) або толькі адно на аўторак, паведамляе ria.ru.