Праз месяц на Падляшшы стартуе „Бардаўская восень”



Роўна праз месяц на Падляшшы стартуе культавы Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні „Бардаўская восень”. Арганізатары кажуць, што рыхтуюцца „здзіўляць, радаваць і натхняць добрай музыкай, глыбокімі тэкстамі і ўзнёслымі размовамі аб беларускай літаратуры”.

Чакаюцца таксама дзве прэм’еры – музычная і тэатральная, дэталі якіх пакуль не раскрываюцца.

„Бардаўская восень” сёлета пройдзе на наступных пляцоўках:

27.10 – Бельск-Падляшскі – Бельскі Дом Культуры

28.10 – Орля – Гмінны Асяродак Культуры

29.10 – Беласток – Беластоцкі Тэатр Лялек.

Падрабязнасці праграмы будуць неўзабаве. Уваход на ўсе імпрэзы бясплатны.

Беларускае Радыё Рацыя