Праз падзеі ў краіне ў Польшчу з’ехалі больш за 2500 беларускіх айцішнікаў



Па праграме дапамогі беларускім айцішнікам Business Harbor, заснаванай польскім урадам, 790 IT-спецыялістаў з нашай краіны атрымалі польскія візы. Але гэта — кастрычніцкія дадзеныя. Згодна з сакавіцкімі лічбамі, у Польшчу з’ехалі больш за 2,5 тысячы айчынных спецыялістаў.

Польшча становіцца надзейным сховішчам для супрацоўнікаў IT-кампаній з Беларусі, якія актыўна выступалі з пратэстам і падвергліся рэпрэсіям, кажа польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі.

Ён агучыў, што ўжо ў кастрычніку беларускія айцішнікі атрымалі 790 працоўных віз. Па больш свежых дадзеных (па стане на сакавік) праграмай Business Harbour скарысталіся больш за 2,5 тысячы беларускіх айцішнікаў, распавядае «КуКу».