Прэм’ер-міністр Польшчы наведае Падляшша
ІІ агульнапольскае свята “Удзячныя польскай вёсцы” адбудзецца ў мястэчку Кольна, што на Падляшшы, з удзелам прэм’ер-міністра Матэўша Маравецкага.
З нагоды падрыхтоўкі да свята і візіту высокага госця ў ваяводскім упраўленні ў Беластоку адбыўся брыфінг з удзелам падляшскага ваяводы Багдана Пашкоўскага:
– У бліжэйшую нядзелю нашае ваяводства, а канкрэтна горад Кольна, будзе местам вельмі важнага спаткання прэм’ера Матэўша Маравецкага з жыхарамі нашага ваяводства, а дакланей з жыхарамі сельскіх мясцовасцяў, з фермерамі. Будзе гэтая ўрачыстасць названая Другое агульнапольскае свята “Удзячныя польскай вёсцы” .
Андрэй Дуда, бурмістр горада Кольна: Хачу адзначыць, што для нас гэта вялікі гонар проводзіць гэтае свята ў горадзе Кольна, у сталіцы Кольнскага павету. Прэм’ер будзе дзякаваць фермерам за іх працу.
Свята пачнецца 25 жніўня а 12-й гадзіне. З падрабязнай праграмай і відэазапрашэннем на “ІІ агульнапольскае свята “Удзячныя польскай вёсцы” можна азнаёміцца на YouTube-канале канцэлярыі прэмьер-міністра Рэспублікі Польша.
Цалкам матэрыл:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
