Прэм’ера фільма Агнешкі Холланд „Зялёная мяжа» у Беластоку: ісці нельга схадзіць



У Беластоку падчас першага прэм’ернага паказу ў кіно «Форум» Агнешкі Холланд «Зялёная мяжа» адбылася прэс-канферэнцыя кандыдата ў Сейм Рэспублікі Польшча ад спісу ПіС, віцэ-маршалка Себасцьяна Лукашэвіча.

Віцэ-маршалак звярнуў увагу на мажлівую знявагу польскіх вайсковых службаў ў мастацкай карціне:

Адбудзецца паказ фільма і сустрэча з аўтаркай гэтага фільму – Агнешкай Холланд. Яна зняла фільм, які паказвае нашых вайскоўцаў ў дрэнным святле, падзяляе палякаў і, можна сказаць, з’яўляецца інструментам у гэтай гібрыднай вайне, якую праводзіць Пуцін супраць Еўропы. Мы супраць таго, каб гэты фільм быў паказаны ў кінатэатрах.

Падляшскі фатограф і культурніцкі дзяяч Юры Асеннік заахвочвае паглядзець фільм «Зялёная мяжа» як чарговы фільм творчага маўлення рэжысёркі – тройчы намінанткі на «Оскар»:

-Вельмі шаную тое, што я бачыў дагэтуль яе фільмы, яе выказванні. Хаця там зашмат палітыкі. Я анархіст. Але гэта жыццё. Мастацтва – гэта другі полюс. Там няма палітыкі. Гэта рэвалюцыя. Гэта патрэба мяняць свет, сістэму думання, філасофію. Гэтыя людзі, якія сутыкаюцца з мігрантамі. Бабуля ў Кляшчэлях кажа: “Прыйшлі, накарміла. Мае дзеды былі ў бежанстве. Мы бежанцы, яны бежанцы.” Часы такія, што чалавека трэба бачыць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле

Асноўны паказ у беластоцкім кіно «Форум» фільма Агнешкі Холланд «Зялёная мяжа», як і сустрэча з самой рэжысёркай, адбудзецца сёння,  у пятніцу 22-га верасня. Пачатак а 19-й.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя