Прэм’ера рэпартажу «Гітара і аўтаматы» пра Піта Паўлава з гурта N.R.M



У Варшаве пакажуць фільм-рэпартаж пра вядомага музыку Піта Паўлава і ягоны выступ перад ваярамі „Палка Каліноўскага”. Таксама у стужцы ён вязе патрэбныя ваярам рэчы, пройдзе трэнінг з рэкрутамі і пераасэнсуе для сябе разуменне вайны.

Дата: 31-га жніўня. Час: 18:00 (час мясцовы).

Месца: Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal 11.

Падчас прэзентацыі адбудзецца спатканне і дыскусія з удзелам:

  • Піта Паўлава, рок-музыкі ды валанцёра;
  • Сяргея Пелясы, рэжысёра, журналіста, валанцёра;
  • Януша Гаўрылюка, рэдактара і кінааператара.