Прэм’ера спектаклю “Rewolucja balonowa” на сцэне НеТэатру



“Rewolucja balonowa” – такі загаловак мае першы спектакль, які пакажуць на сцэне НеТэатру, новай культурніцкай прасторы ў Беластоку.

Гэта монадрама, напісаная адмыслова для акцёркі Кацярыны Марыі Зеліньскай (Katarzyny Marii Zielińskiej). Яна распавядае пра польскую рэчаіснасць 90-тых гадоў мінулага стагоддзя, – кажа Ілона Карпюк з культурніцкай прасторы НЕТЭАТАР.   

 – Спектакль расказвае пра тое, як мы ўспамінаем 90-я гады. Пасля трансфармацыі ў Польшчы нават для майго пакалення гэты час мы ўспамінаем вельмі калярова. А з другога боку – пад гэтымі колерамі хаваецца глыбейшая рэфлексія наконт гэтых часоў і таго, што яны нам прынеслі. І як гэты час нас памяняў і як сёння ён адбіваецца рэхам ў нашым жыцці.

Монадраму “Rewolucja balonowa” зможам паглядзець ужо сёння на сцэне беластоцкага НЕТЭАТР-у. Пачатак а 20-й гадзіне паводле польскага часу.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: proanima.pl