Прэм’ера ў Беластоцкім драматычным



Гэты спектакль для асаблівых дзяцей, з аўтызмам. Прэм’ера ў Беластоцкім драматычным напрыканцы года.

27 снежня ў 14:00 паводле польскага часу на сайце тэатра – dramatyczny.pl, а таксама ў Facebook і на YouTube-канале адбудзецца прэм’ера ўнікальнага спектакля «Ціхо…ша» рэжысёра Адама Бярнацкага. Ён створаны на падставе фальклорнай казкі „Пра трох сясцёр і хворую маці”. Такім чынам, спектакль пазнаёміць юных гледачоў з народнай культурай, але важней было зрабіць гэты спектакль – зразумелым для асаблівых дзяцей, кажа рэжысёр Адам Бярнацкі:

– Хацелі мы захаваць клімат народны. Для нас было важна ў гэтай працы, такой галоўнай задачай, арыентавацца на нашага гледача. Імкнуліся, каб наша інсцэніроўка быў як мага больш простай. Гэта задача была пастаўлена сцэнарысту і мастаку па касцюмах. І каб уся дзея былы няспешнай, спакойнай, што ўласціва баладзе. Такі музычны спектакль – трохі балада, трохі дзіўны сон.   

Творчую групу, якая працавала на спектаклем «Ціхо…ша», кансультавала псіхолаг, якая працую з дзецьмі з аўтызмам. Паводле псіхолага, у яе пактыцы – гэта першы спектакль, які ствараецца на патрэбы дзяцей з аўтызмам. Праект прафінансаваны Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны з праграмы „Даступная культура 2020” і бюджэту Падляшскага ваяводства.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя