Прэм’ера „Званара” Рамана Васілюка



Гэта фільм пра незвычайную малітву да Бога і захапленне царкоўнай музыкай. У Супраслі адбылася прэм’ера фільма Рамана Васілюка „Званар”. Прэзентацыя фільма адбылася ў Супрасльскай акадэміі, дзе праходзіць адзіны ў Польшчы фестываль царкоўнага звону. Як кажа аўтар Раман Васілюк, „Званар” быў здыманы, між іншым, у час першага выпуску супрасльскага фестывалю. Героем фільма з’яўляецца адзін з яго ўдзельнікаў.

– У гэтым фільме адзін герой – гэта Марцін Ахрынюк. Ён з Гайнаўкі. І глядач можа пабачыць, што ён робіць на конкурсе, якая яго дарога да таго, каб добра, як цяпер, званіць на званах.

„Званар” – гэта рэжысёрскі дэбют Рамана Васілюка. Дагэтуль быў ён вядомы як кінааператар. Супрацоўнічаў з Юрыем Калінам пры здымках фільмаў “Архімандрыт”, “Сейбіт” ды “Апошні дыктатар Еўропы”. Апошні – дакументальная стужка пра рэжым Аляксандра Лукашэнкі. За гэтыя фільмы шматразова ўзнагароджваўся міжнароднымі прызамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота tvp.pl