Прэзентацыя кнігі Аляксея Дзікавіцкага «Світумузыка» у Беластоку
У Беластоку ў гістарычным клубе Beer&History адбылася прэзентацыя кнігі беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага – «Світумузыка».
Адметнасць яе зводзіцца да таго, што гэта зборнік вершаў і перакладаў на адной са шматлікіх палескіх гаворак. А менавіта, на пінскім дыялекце. Адкуль родам сам аўтар кнігі.
–Калі параўнаць дыялекты мовы, дык мова – гэта дыялект, якія мае армію, флот і дзяржаву. Палешукі ніколі не мелі сваёй дзяржавы. Але гэтая гаворка вельмі жывучая ва Украіне, у Беларусі, у Польшчы таксама. Калі б у Беларусі была нармальная дзяржава, то беларуская дзяржава падтрымлівала б не толькі беларускую мову, якую яна зараз не падтрымлівае, а падтрымлівала б таксама і рэгіянальныя гаворкі. Бо літаратурная мова – гэта штучная канструкцыя, каторая падпітваецца гаворкамі, дыялектамі. У нас дзяржава не падтрымлівае ані беларускую мову, тым больш не падтрымлівае дыялектаў. Таму для мяне важна гэта падтрымаць.
У Беластоку адбылася самая першая прэзентацыя кнігі «Світумузыка». У яе ўваходзяць як аўтарскія вершы Аляксея Дзікавіцкага, так і яго пераклады на пінскую гаворку сусветнавядомых хітоў рок-музыкі.
Летась у Беластоку таксама была прэзентаваная першая кніга аўтара на такой жа гаворцы пад назвай «Оньдэ».
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя