Прэзентацыя кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”



Выйшаў трэці том кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэе — „Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне”.

Трэці том з серыі кніг @euroradio пра тое, адкуль мы, хто мы і куды ідзем. У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук правёў у межах праграмы „Ідэя Х”. Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне.

Гэтым разам сярод герояў кнігі як прадстаўнікі „маладой дыяспары” з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, так і тыя беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі. Да ўсяго, сярод герояў кнігі сапраўдныя героі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны і Беларусі ў Палку імя Каліноскага, батальёне „Тэрор”, Палку „Пагоня”, у шэрагах Збройных сіл Украіны.

Прэзентацыя кнігі ў Беластоку адбудзецца 2 траўня ў хабе „Новая Зямля” (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й гадзіне.