Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» на Беласточчыне
Фонд kamunikat.org арганізаваў прэзентацыйны тур рамана «Гэй Бэн Гіном» з удзелам Уладзіміра Някляева ў гарадах, якія з’яўляюцца найбуйнейшымі цэнтрамі беларускай эміграцыі ў Польшчы і Літве.

1 і 2 снежня сустрэчы адбудуцца на Беласточчыне – у Беластоку і ў Бельску-Падляшскім. У сустрэчах бярэ ўдзел музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Дата: 01-га снежня.
Час: 17.00 (час мясцовы).
Месца: Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), Беласток.
Дата: 02-га снежня.
Час: 17.00 (час мясцовы).
Месца: Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, Бельск Падляшскі.
Раман «Гэй Бэн Гіном» аднаго з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Някляева не змог выйсці ў Беларусі з увагі на самое прозвішча аўтара і таксама на тэматыку твора.
Раман пісаўся ў 2016-2020 гг. у Менску, Маскве, Вільні і Нью Ёрку.
Чытаць па тэме: У Польшчы па-беларуску выйшаў новы раман Уладзіміра Някляева.
Кажа выдавец рамана Яраслаў Іванюк:
Беларускае Радыё Рацыя
