Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова ў Варшаве



14 красавіка ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».

Дата: 14 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў дзвюхмоўным варыянце ў 2021 годзе.

Чытаючы «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», мы здзяйсняем фантастычнае і займальнае падарожжа па гісторыі і сучаснасці.

Дзеянне балад адбываецца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая пляяда гістарычных і сучасных асобаў — ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі да сучасных украінскіх паэтаў.

Уладзімер Аляксеевіч Арлоў — беларускі гісторык і паэт, аўтар бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую празаічную кнігу года «Танцы над горадам» (2017).

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы