Прэзентацыя рэзананснай выставы ў Варшаве
У Беларускім Доме ў Варшаве расказалі пра выставу “Заходнебеларуская Атлантыда”, якую тры тыдні таму па распараджэнні ідэолага Менскага аблвыканкама знялі з музея ў Заслаўі.
Выстава з прыватнае калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава распавядае пра жыццё Заходняй Беларусі ў перыяд з 1921 па 1939 год, пра ўкрыты міфамі і неспазнаны перыяд гісторыі.
– На жаль, гэтая старонка гісторыі сапраўды невядомая, таму што нават людзі, якія нарадзіліся ў Заходняй Беларусі, нашая моладзь, не ведаюць усё тое, што тут адбывалася, як іх продкі жылі. Напрыклад, пра заробкавую міграцыю, калі людзі ездзілі ў Аргенціну і ў Прыбалтыку. Пра вайсковы момант, пра ўдзел нашых суайчыннікаў у Другой сусветнай вайне ў польскіх мундзірах. Людзі зараз адкрылі для сябе гэтую невядомую гісторыю і цікавяцца ёю.
Ігар Мельнікаў мае надзею, што яму ўсё ж такі ўдасца адкрыць выставу ў Менску. Таксама гісторык мае планы прывезці экспазіцыю ў Варшаву.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара