Прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні» ў Варшаве



У нядзелю, 13 жніўня, праект «Tradycyja» прэзентуе ў Варшаве спеўнік «Бяседныя песні».

Дата: 13 жніўня. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: Scena Chmelna, Nowy Świat 27a, Варшава. 

Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.

Адмысловыя госці — падляшскі гурт «Жэмэрва» ды гурт «Каляжанкі» са Століншчыны.

Вас чакае сапраўднае сяброўскае свята ў самым цэнтры горада з застоллем, супольнымі спевамі і танцамі. 

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні — частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. 

Уваход вольны.

Арганізатары