Прэзентацыя сшыткаў “Падляшскія спляценні – ІІ Фестываль Ткацтва”



“Падляшскія спляценні” – так называецца серыя чатырох сшыткаў, выдадзеных Падляшскім Інстытутам Культуры па выніках Другога Фестывалю Ткацтва.

У сшытках знойдзем ўзоры ды інфармацыі пра тканіны з чатрох гмінаў: Нараўка, Крынкі, Заблудаў ды Гарадок. Прачытаем пра дываны, пераборы, радзюшкі, двухаснавовыя тканіны, а таксама ільняныя абрусы ці палавікі, якія з’яўляюцца неацэннай этнаграфічнай каштоўнасцю і крыніцай ведаў пра старадаўні дызайн. У сшытках прачытаем пра самыя цікавыя вырабы мясцовага ткацтва.

Сёння, 4 снежня, з выданнем змогуць пазнаёміцца жыхары гміны Нараўка, якія цягам мінулага году разам з дырэктаркай галерэі “Нараўка” імя Тамары Солоневіч Кацярынай Бяляўскай дапамагалі ў зборы і дакументацыі мясцовых тканінаў.

Пераборы, радзюшкі, кілімы.  Мы так цешымся, што Падляшскі Інстытут Культуры звярнуў увагу на гэты куток Зямлі, на Гайнаўскі павет. Да нас пані Крысціна Еўніцкая з Падляшскага Інстытута Культуры патэлефанавала і кажа: “Мы знаем, што ў вас ёсць пераборы”. Атрымалася мне сабраць каля 50 гэтых тканін. Гэта маленькі фрагмент таго, што тутай жанчыны маюць. Тут практычна у кожнай хаце зложаныя кросны ляжаць.

Презэнтацыя сшыткаў “Падляшскія спляценні – ІІ Фестываль Ткацтва” і сустрэча з Крысцінай Куніцкай з Падляшскага Інстытута Культуры адбудзецца сёння, 4 снежня, у Нараўцы, у галерэі “Нараўка” імя Тамары Солоневіч. Пачатак а 11-ай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя