Прэзідэнту Беластока адмовілі ў абследаванні на наяўнасць каронавіруса



Прэзідэнт Беластока гатовы зрабіць тэст на наяўнасць каронавіруса, але – як ён пачуў –  не можа гэта зрабіць, паведамляея Wyborcza.pl. Тадэвуш Трускаляскі ў сувязі са сваімі функцыямі ў еўрапейскіх структурах  выязджаў, напрыклад, у Брусель. Як Трускаляскі распавёў выданню, 2-га сакавіка ён пабываў у сталіцы Бельгіі. Гэта было раней, чым інфармацыя пра каронавірус з’явілася ў Бельгіі. 

«Я выказаў гатоўнасць зрабіць тэсты на наяўнасць каронавіруса. Аднак мне адказалі, што я гэтага не магу зрабіць. Таму што  сімптомаў, звязаных з хваробай, няма,» – распавёў прэзідэнт Беластока «Газэце Выборчай».  Тым часам у Twitter Тадэвуш Трускаляскі піша: „Беласток – адзіны ваяводскі горад, у якім няма каронавіруса. Я стаўлю грамадскае пытанне падляшскаму ваяводзе: ці праўда, што пачатак  даследаванняў блакуе дырэктар  Ваяводскай  санітарнай інспекцыі? Калі так, то чаму яго не адклічуць з займаемай пасады? Калі не, то чаму не праводзяцца даследаванні проб?  – пытае  Тадэвуш Трускаляскі.