Прэзідэнт Беластока прадставіў новы бюджэт



Прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі прадставіў новы бюджэт на 2018 год. На наступны год запланавана 297 інвестыцый. Самыя вялікія – гэта пабудова Трасы Незалежнасці за 230 мільёнаў, рамонт вуліцы Цыялкоўскага за 50 мільёнаў ды пабудова аэрадрома за 46 мільёнаў злотых. Таксама пачнецца пабудова Музея памяці Сібіры і гарадской спартыўнай залі. З’явяцца новыя роварныя сцежкі. Горад прызначыў на гэта 13 мільёнаў злотых.

Гэта рэкордны бюджэт у гісторыі Беластока, падкрэслівае Тадэвуш Трускаляскі:

– Гэты бюджэт упершыню ў гісторыі перавышае запланаваныя даходы, агулам перавышаем суму 2 млрд злотых. 2 млрд 96 мільёнаў – вялізнае перавышэнне, якое складае каля 11%.

На 10% павышыцца фінансаванне культурніцкіх праектаў з 36 да 40 мільёнаў. Расходы бюджэта на 2018 год складуць 2 мільярды 354 мільёнаў злотых. Гэта значыць, што дэфіцыт складзе 250 мільёнаў злотых. Галасаванне па прыняцці бюджэта абдудзецца на бліжэйшай сесіі рады горада напрыканцы лістапада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя