Прэзідэнт Беластока запрашае на акцыю ў падтрымку Украіны
“Беласток салідарны з Украінай” — акцыя пад такой назвай пройдзе заўтра, 10 сакавіка, каля помніка маршалку Юзафу Пілсудскаму ў цэнтры горада.

„Дата абраная невыпадкова, – кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, – міне акурат два тыдні з пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны”.
– З самага пачатку мы падтрымліваем украінцаў, Польшча прымае бежанцаў. Тут, у Беластоку, мы таксама вельмі хутка арганізавалі матэрыяльную дапамогу, але таксама робім пэўныя жэсты, каб падтрымаць украінскі народ, і адзін з іх – мітынг, які мы арганізуем, – дадае Трускаляскі.
Віцэ-мэр Беластока Рафал Рудніцкі заклікае ўдзельнікаў прынесці як польскі, так і ўкраінскі сцягі. Акцыя пачнецца заўтра а 18-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя
