Прэзідэнт Польшчы адзначыў дзейнасць Павала Казанэцкага



Прэзідэнт Польшчы адзначыў прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый. У час VII форуму няўрадавых ініцыятываў Браніслаў Камароўскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за выдатныя заслугі  ў дзейнасці на карысць развіцця грамадзянскай супольнасці ў Польшчы. Кавалерскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы адзначаны быў і старшыня таварыства “Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр” Павал Казанэцкі, які многія гады спрыяў пабудове і развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і Украіне.

 Лічу, што гэта ўзнагарода для ўсіх, хто са мной працаваў. Думаю, гэта ўзнагарода і для шматлікіх польскіх арганізацый, якія займаліся пабудовай грамадскай супольнасці і падтрымкай грамадскіх ініцыятываў у Беларусі і ва Украіне.

Падчас урачыстасці ўзнагародамі розных ступеняў былі адзначаныя 28 прадстаўнікоў розных няўрадавых арганізацый. У Польшчы дзейнічае некалькі тысяч арганізацый трэцяга сектару, праца якіх накіраваная на разнастайныя галіны грамадскага жыцця.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота szeptyccy.pl