Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з афіцыйным візітам у Грузіі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая ледзі Агата Корнхаўзер-Дуда знаходзяцца з двухдзённым візітам у Грузіі. Яны запрошаныя на святкаванне 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Грузіі. Прэзідэнт наведаў штаб-кватэру назіральнай місіі ЕЗ, якая працуе ў Грузіі з 2008 года, пасля завяршэння расейска-грузінскага канфлікту. Зараз місіяй кіруе паляк. На заўтра запланаваная сустрэча прэзідэнцкай пары з польскімі археолагамі, якія праводзяць даследаванні ў Грузіі.
Сёння, 26 траўня, прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка Прэзідэнту Леху Качыньскаму, які загінуў у 2010 годзе ў Смаленскай авіякатастрофе і які ў 2008 годзе актыўна дзейнічаў у справе мірнага завяршэння канфлікту.
Помнік Леху Качыньскаму знаходзіцца ў Тбілісі. Раней прэзідэнт Анджэй Дуда выступіў з прамовай перад грузінскім народам, які сёння адзначае 30-ю гадавіну аднаўлення свабоды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота prezydent.pl